Чацвер — нетрадыцыйны дзень для вяселляў, але 14 лютага ў гродзенскіх ЗАГСах вырашылі распісацца 23 пары. Hrodna.life пацікавіўся, чаму яны вырашы зрабіць гэта ў Дзень усіх закаханых.
— Знаёмыя мы каля 7 гадоў, а сустракаемся больш за год. Доўга думалі, каб узаконіць адносіны. Хацелі летам, але ў адзін момант вырашылі на Дзень святога Валянціна. Вырашылі распісацца менавіта ў гэты дзень, таму што гэта вялікае свята закаханых. У ЗАГСе сказалі, што ёсць вольныя месцы, мы падалі заяву і распісаліся.
— Сустракаемся мы каля двух месяцаў, а знаёмыя цэлую вечнасць. Узаконіць свае адносіны — гэта свядомы крок, мы не маладыя і таму вырашылі не цягнуць. Мне, як дзяўчыне, хацелася, каб муж заўсёды памятаў дату вяселля, а 14 лютага самы прыдатны дзень. Я яму намякнула і ён быў не супраць. Так мы і вырашылі распісацца ў Дзень усіх закаханых. Увечары пойдзем заўзець за «Нёман» у матчы з «Юнацтвам», а пасля гэтага паедзем адзначаць вяселле ў якім-небудзь рэстаране.
— Мы прыйшлі за месяц да Дня ўсіх закаханых і ўжо былі трэція ў спісе. Сустракаемся мы чацвёрты год і падумалі, што 14 лютага — гэта добрая і адпаведная дата для нашага вяселля. Цяпер будзем адзначаць гэты дзень кожны год з яшчэ большым размахам.
— Ідэя распісацца ў Дзень усіх закаханых прыйшла спантанна. На даце 14 лютага настаяла дзяўчына і мы за месяц запісаліся ў ЗАГСе. Цяпер кожны год у гэты дзень у нас будзе двайное свята.
— Мы сустракаемся ўжо каля 8 гадоў. У нас занадта складаная сітуацыя — другі раз жэнімся. У кастрычніку развяліся і цяпер зноў вырашылі распісацца. 14 лютага сімвалічны дзень для закаханых. Спадзяемся, нашы новыя адносіны ўжо надоўга. У нас ужо ёсць дзіця і яшчэ мы чакаем двайнят.
— Мы хацелі, каб нам дзень роспісу запомніўся надоўга, вось і абралі сабе такую прыгожую дату. Мы любім адзін аднаго і гэта нам такі падарунак. Калі запісваліся, заставалася ўсяго два месцы. Мы паспелі і шчаслівыя.
У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…