«Сэкс» па-беларуску: VOKА абвяшчае кастынг на агучку культавага серыяла 2000-х на беларускую мову

Культавы серыял HBO «Сэкс у вялікім горадзе» будзе перакладзены на беларускую мову. Відэасервіс VOKA аб’яўляе кастынг на агучку яго галоўных персанажаў. Самае цікавае, што прэтэндаваць на ўдзел у праекте могуць не толькі прафесіяналы, але і ўсе беларускія прыхільнікі серыяла.

Каб усе мы як мага хутчэй убачылі і пачулі, як чатыры добрыя сяброўкі дзеляцца адна з адной жаночымі сакрэтамі на беларускай мове, пакутуюць ад разбітага сэрца і немагчымасці трапіць у модны рэстаран, абмяркоўваюць туфлі і мужчын, плачуць і смяюцца, трэба адшукаць чатырох дзяўчын і двух маладых людзей.

Варта заўважыць, что беларускім заўзятарам прыгод чатырох прыгажунь-сябровак пашчасціла больш за ўсіх фанатаў «Сэкса ў вялікім горадзе» і яго кінасіквелаў: лёс абяцанага працягу апынуўся пад вялікім пытаннем пасля таго, як Кім Кэтрал адмовілася ўдзельнічаць у здымках трэцяга фільма. А тым часам у Беларусі гісторыя Кэры, Міранды, Сінціі і Шарлоты атрымае другое жыццё, і гэта ўжо дакладна! Першы сезон серыяла «Сэкс у вялікім горадзе» у беларускамоўнай агучцы хутка з’явіцца ў медыятэцы VOKA.

Правілы ўдзелу ў кастынгу:

  1. Вырашыце, каго з галоўных героеў серыяла (аднаго, некалькіх ці ўсіх адразу — абмежаванняў няма!) вы хацелі б агучыць: Кэры, Міранду, Саманту, Шарлоту, Стэнфарда ці Містэра Біга.
  2. Прайдзіце па спасылцы, дзе змешчаныя фрагменты тэксту кожнага з героеў.
  3. Зачытайце абраны ўрывак на відэа.
  4. У перыяд з 14 па 21 лютага ўключна змясціце відэа ў сторыз сваіго Instagram-акаўнта, адзначыўшы афіцыйны акаўнт VOKA (@vokatv).
  5. Не забудзьцеся адкрыць доступ да акаўнта і публікацыі на час папярэдняга адбору ўдзельнікаў.
  6. Чакайце запрашэння на кастынг!

Далей да працы далучыцца журы ў складзе прадстаўнікоў VOKA, а таксама гукарэжысёраў студыі дубляжу і закадравай агучкі 13studio. Члены журы вырашаць, хто з ўдзельнікаў першага этапу праходзіць далей — на жывое праслухоўванне ў студыі гуказапісу. Яны будуць ацэньваць канкурсантаў па такiх крытэрыях як валоданне рыторыкай, адпаведнасць вобразу героя, артыстызм і чысціня голасу. Важнай умовай будзе і наяўнасць у прэтэндэнтаў магчымасці ўдзяліць 1−2 дні працы ў студыі над агучкай свайго персанажу.

Пераможцы другога этапу і падораць свае галасы героям пiлотнай серыi «Сэксу ў вялікім горадзе» па-беларуску. Прэм’ерны паказ першага сезона ў беларускай агучцы адбудзецца ў сакавіку бягучага года.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Два падлеткі са Слоніма атрымалі крымінальную справу — за што?

Два хлопцы са Слоніма, узростам 14 і 15 гадоў, атрымалі крымінальны артыкул за хуліганства, здзейсненае…

19 верасня 2024

Стала вядома, колькі будзе каштаваць кватэра ў новым мікрараёне «Вясенні»

Дом у раёне вуліц Каліноўскага і Вясенняй, які пачалі будаваць у пачатку верасня, плануюць здаць…

19 верасня 2024

Гродзенцы абурыліся з-за платнай паркоўкі ля адной з новабудоўляў - $ 2000 за месца

Канфлікт разгарнуўся вакол паркоўкі ў новым доме на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў. Гродзенцы абураны тым, што…

19 верасня 2024

Пад Гроднам прадаюць гатовы бізнес па вырошчванні дурніц

Фермерская гаспадарка знаходзіцца ў вёсцы Пальніца, што ў 23 кіламетрах ад Гродна. Гаспадарка дзейнічае —…

19 верасня 2024

У Швейцарскай даліне з’явілася новая сцежка. Куды яна вядзе?

На ўчастку ад вуліцы Мітрапаліта Філарэта да прыпынку «Цэнтр занятасці» на вуліцы Дзяржынскага амаль скончылі…

18 верасня 2024

Прадзюсарскі цэнтр, які няўдала судзіўся з Бондаравай, абскардзіў рашэнне суда (абноўлена)

ТАА "Флагман М'юзік" не пагадзілася з адмовай у іску аб абароне дзелавой рэпутацыі да актывісткі…

18 верасня 2024