У Дзень закаханых хакейны “Нёман” на матчы з “Юнацтвам” зрабіў падарунак сваім заўзятарам, якія 14 лютага вырашылі ўзаконіць адносіны. Для Дыяны і Вадзіма падарункі ў выглядзе лігачэмпіёнскіх маек сталі поўнай нечаканасцю.
Нягледзячы на тое, што “Нёман” прайграў “Юнацтву” ў гэты вечар, успаміны ў маладых застануцца на ўсё жыццё. Падчас перапынку Дзіяну і Вадзіма запрасілі на лёд гродзенскай арэны.
“Не чакала, што клуб далучыцца да віншавання. Думала, проста фан-сектар што-небудзь прыдумае. У нас так прынята. Але ў гэты вечар адбылося ўсё наадварот. І гэта вельмі прыемна, што клуб не забывае сваіх заўзятараў. Я якраз ездзіла ў Берлін на Лігу чэмпіёнаў і марыла пра такую майку, а “Нёман” падарыў”, – распавяла Дыяна.




