Навіны

Біліся да апошняга: «Нёман» прайграў «Юнацтву» ў серыі булітаў

У чацвер 14 лютага «Нёман» на сваім лёдзе прымаў мінскае «Юнацтва». Асноўны час матчу скончыўся пры ліку 4:4. Мацнейшага каманды выявілі толькі ў серыі булітаў, вырашальны кідок апынуўся за мінчанамі.

Традыцыйна ў сустрэчы дзвюх лепшых каманд краіны гледачы ўбачылі баявы і роўны хакей. Гродзенцы першымі адкрылі лік у матчы, дзякуючы шайбе Аляксандра Маляўкі на 7-й хвіліне. Госці здолелі зраўняць лік толькі праз 10 хвілін. Вызначыўся Кашкар. На першы перапынак каманды адпраўляліся з адзінкамі на табло.

Старт другога перыяду застаўся за «Юнацтвам». На 27-й хвіліне Аносаў выводзіць сваю каманду наперад. Дзякуючы лікавай перавазе на 33-й хвіліне «Нёман» выраўноўвае лік. Дакладны кідок на рахунку Елісеенкі. За дзве хвіліны да другога перапынку Аляксандр Маляўка чарговы раз выводзіць «Нёман» наперад.

Трэцяя дваццаціхвілінка, як і другая, зноў пачалася пад націскам мінчан. Госці праз хвіліну пасля перапынку ўжо зраўнялі лік, дзякуючы добраму ўдару Лапачука.

За 10 хвілін да канца трэцяга перыяду каманды сталі гуляць у адкрыты хакей. Дакладны кідок Гайнетдзінава на 51-й хвіліне вывеў «Юнацтва» наперад. Зрабіць лік роўным гродзенцы змаглі на 55-й хвіліне. У гэтым моманце Ляўша здолеў абыграць Брыкуна.

У асноўны час каманды мацнейшага не выявілі. Дадатковыя 5 хвілін таксама не дапамаглі камандам. А вось у серыі булітаў мацней былі хакеісты «Юнацтва». Вырашальны кідок на рахунку Лапачука.

«Нёман» — «Юнацтва» — 4:5 Б (1:1, 2:1, 1:2, 0:0, 0:1)

Шайбы закідвалі:

1:0 — Аляксандр Маляўка (большасць) (Сяргей Смураў, Андрэй Коршунаў) 06:55

1:1 — Усевалад Кашкар (Аляксандр Кулакоў) 16:44

1:2 — Арцём Аносаў (Кірыл Брыкун, Мікіта Міцкевіч) 27:18

2:2 — Антон Елісеенка (большасць 2) (Мікіта Крыскін, Мікіта Рэмезаў) 33:12

3:2 — Аляксандр Маляўка (Антон Грышанаў, Аляксандр Пятроў) 38:01

3:3 — Станіслаў Лапачук (большасць) (Анатоль Пратасеня, Андрэй Антонаў) 41:00

3:4 — Ягор Гайнетдзінаў (без перадач) 50:52

4:4 — Арцём Ляўша (Артур Савінаў, Ягор Сцяпанаў) 54:06

4:5 — Станіслаў Лапачук 65:00

Рэванш у «Юнацтва» падапечныя Сяргея Пушкова могуць узяць ужо 16 лютага ў Гродне.

Падзяліцца
Меткі: спорт

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025