belavia.by
14 лютага квіткі авіякампаніі «Белавія» можна набыць са зніжкай 50%. На сайце belavia.by 14 лютага c 09:30 даступная купля квіткоў па ўсіх рэгулярных напрамках. Колькасць квіткоў абмежаваная!
Купля квіткоў па акцыі дазволіць пасажырам «Белавія» наведаць самыя распаўсюджаныя напрамкі Еўропы і вырашыць бізнес-
пытанні ў краінах СНД па прымальнай цане, паведамілі ў кампаніі.
Перыяд падарожжа
Кошт білета складзе 50% ад мінімальнага апублікаванага тарыфу плюс таксы і зборы аэрапорта.
Напрамкі: усе прамыя рэйсы авіякампаніі (у/з Мінска). У акцыі не ўдзельнічае напрамак Мінск-Бейрут-Мінск. Можна ўзяць квіток у адзін бок.
Па правілах акцыйнага білета пасажыр мае права знаходзіцца ў краіне максімум 30 дзён.
— Змены часу і даты вылету забаронены;
— Выкарыстанне квітка абавязкова ў адпаведнасці з чарговасцю маршрута, пачынаючы з першага аэрапорта адпраўлення, адзначанага ў квітку. Пры невыкарыстанні квітка на адным з участкаў месцы анулююцца па ўсім далейшым маршруце, пасажыр не будзе прымацца да перевозкі на ўсіх далейшых участках маршруту. У гэтым выпадку заплачаная сума, уключаючы таксы і зборы, пасажыру не вяртаецца;
— Набытыя па спецыяльным кошце квіткі, у тым ліку пры камбінацыі спецыяльнага тарыфу з іншым тарыфам, з’яўляюцца незваротнымі. У выпадку адмовы пасажыра ад палёта заплачаная сума, уключаючы таксы і зборы, не вяртаецца;
— Колькасць квіткоў па акцыі абмежавана;
— Пры набыцці акцыйнага квітка грамадзянамі РБ, а таксама пры аплаце картамі беларускіх банкаў здзяйсненне аперацыі магчыма толькі ў беларускіх рублях. Калі ласка, пераканайцеся, што на этапе выбару рэйсаў вы выбралі адпаведную валюту.
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…