Навіны

Go на бясплатную экскурсію! Гродзенскі гісторыка-археалагічны музей запрашае на выставы

У суботу 16 лютага Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей ладзіць акцыю «Экскурсія за квіток». У 12.00 у Новым Замку пройдзе экскурсія па новай часовай выставе «Сакральная спадчына Панямоння».

Экскурсія бясплатная, наведвальнікам трэба толькі заплаціць за квіток на выставу. Кошт квіткоў на выставу — ад 2 да 4 рублёў з асобы, як у кавы ў кавярні.

У вас ёсць рэдкі шанец пабачыць у адной зале экспанаты, якія або знаходзяцца ў фондах музея ці зборах цэркваў і кляштараў, або прывезеныя з Мінска. Выстава «Сакральная спадчына Панямоння» — гэта ўнікальны збор культавых рэчаў, які прадстаўляе хрысціянскія канфесіі нашага краю.

Дзе яшчэ вы пабачыце знакамітыя партрэты Весялоўскіх з Брыгіцкага кляштара? Або ўнікальную для Беларусі карціну «Танец Смерці» XVII ст., дзе смерць танцуе з усімі, пачынаючы з Папы Рымскага і заканчваючы звычайным яўрэйскім гандляром? А таксама дахрысціянскія артэфакты, ўнікальныя археалагічныя знаходкі з праваслаўнага Гродна XII стагоддзя, беларускія народныя іконы.

Усё гэта можна ўбачыць у новым замку да 24 лютага ўключна.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025