Дзеці ў Гродне выкрадалі ахвяраванні для анкахворых. Яны былі з добрых сем’яў

Падлеткі 12 і 14 гадоў ўзломвалі скрыні з ахвяраваннямі для анкахворых на рынку «Карона» са студзеня па люты. За гэты час ім удалося выкрасці грошы з 9 скрыняў. На дадзены момант сума, выкрадзеная імі, высвятляецца.

— Скрыні для ахвяраванняў належаць сацыяльна-дабрачыннай установе «Цэнтр Дапамогі Жыцця». Дзеці, якія скралі грошы з скрынь для ахвяраванняў былі з добрых сем’яў. Усе сродкі трацілі на прысмакі і атракцыёны. Дарэчы, гэта ўжо другі падобны выпадак з пачатку гэтага года. У мінулым годзе людзі таксама перыядычна выкрадалі грошы са скрынь для ахвяраванняў, — распавёў «Гродзенскай праўдзе» афіцыйны прадстаўнік УУС аблвыканкама Яраслаў Васілеўскі.

Паколькі падазраваныя непаўналетнія, справа перададзеная ў ІСН Ленінскага РАУС. Па ўсіх фактах праводзіцца праверка.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Паміж могілкамі і «Гродна Азот» пабудуюць гандлёва-выставачны цэнтр

На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…

22 лістапада 2024

Google абнавіў спадарожнікавыя здымкі Гродна. Ацэніце маштабы гарадскіх будоўляў

Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…

22 лістапада 2024

«Штосьці з фільмаў жахаў». Топ-3 месцаў у Гродне, якія гараджане абыходзяць за вярсту

Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…

22 лістапада 2024

Нерухомасць тыдня: насупраць Triniti прадаюць кватэру ў мінімалістычным стылі з элементамі скандынаўскага дызайну

Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…

22 лістапада 2024

У Гродне з’явіцца больш пляцовак для выгулу сабак

Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…

22 лістапада 2024

Гродзенскага актывіста Ежы Грыгенчу завочна асудзілі на 6 гадоў калоніі

Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…

21 лістапада 2024