У Гродне супрацоўнікі Ленінскага РАУС знайшлі групу маладых людзей, якія спецыялізаваліся на крадзяжах ровараў.
Два хлопцы 27 і 20 гадоў «працавалі» ў цёмны час сутак у пад’ездах шматпавярховікаў на тэрыторыі горада. Частка выкрадзеных імі ровараў былі з адмысловымі замкамі, але гэта не перашкодзіла зламыснікам іх выкрасці. На дадзены момант устаноўлена іх дачыненне да сямі крадзяжоў. Падазраваныя правяраюцца на дачыненне да здзяйснення іншых злачынстваў аналагічнага характару.
Пяць ровараў яны заклалі ў ламбард, адзін прадалі на рынку, апошні - выкінулі праз непрыдатнасць да эксплуатацыі. Абодва маладых чалавека пакутуюць гульнявой залежнасцю, паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама.