На тэрыторыі ў пачатку вуліц Антонава і Паліграфістаў пабудуюць новы будынак гандлёвага цэнтра “Нёман” з выйсцем на абедзве вуліцы. Раней на гэтым месцы была харчовая крама «Пралеска», а потым  MARK Formelle. Здаць аб’ект плануюць восенню гэтага года.

Мы па-гаспадарску скарысталі набытую зямельную дзяльніцу, распрацавалі праект сучаснага гандлёва-офіснага цэнтра з выйсцямі на  абедзве вуліцы , –  расказвае дырэктар гандлёвага дома «Нёман» Аляксей Яўлаш– З вуліцы Антонава будынак будзе трохпавярховым, з вуліцы Паліграфістаў – у два паверхі. Тут размесцяцца гандлёвыя аб’екты, у тым ліку і MARK Formelle. Офісы здамо арандатарам, не выключана, што банкірам. Ёсць задумка таксама адкрыць аб’ект грамадскага харчавання.

2ecd6dc5313a9d13541dc11b254567d0.jpg
7b385f59d8c4696c3c62a82edb213a08.jpg

Цэнтр узводзяць гарадзенскае  ТАА «Кватрабуд», вядомае ў абласным цэнтры будаваннем і рэканструкцыяй такіх будынкаў,  як дома з лілеямі на вуліцы Сацыялістычнай,  кінатэатра «Чырвоная зорка», цэнтральнага офіса  «Белаграпрамбанка», гандлёва-офіснага цэнтра фірмы «АВС» і іншых. Маналітныя працы выконвае ААТ «Палессежылбуд», паведамляе “Гродзенская праўда”.

Паводле слоў дырэктара ТД «Нёман», здаць гэты аб’ект плануецца гэтай восенню, да свята горада.

4c4b0883e88d178e49d9f14ecfbe9ab0.JPG