Чуткі: Стары замак пераедзе ў Новы, а бібліятэка Карскага ў Нацбанк

На сайце Grodno.in з’явілася інфармацыя пра магчымыя змены ў горадзе. Ёсць планы па перамяшчэнні бібліятэкі імя. Карскага з Новага замка (вул. Замкавая, 20) у будынак Галоўнага ўпраўлення Нацыянальнага банка РБ па Гродзенскай вобласці (вул. Карбышава, 17). На вызваленай плошчы хочуць размясціць экспазіцыю гісторыка-археалагічнага музея Старога замка.

У снежні Нацыянальны банк РБ паведамляў пра намер прадаць у 2019 годзе службовы будынак (3014,5 м²) і склад (73 м²) па вуліцы Карбышава. Эксперты па нерухомасці назвалі прыкладны рынкавы кошт аб’екта — 1,9−2,4 млн долараў. Пасля афіцыйнай ацэнкі ў пачатку 2019 года Нацбанк планаваў прадаць будынак і склад праз аўкцыён, але ён не адбыўся.

Начальнік Галоўнага ўпраўлення Нацбанка РБ па Гродзенскай вобласці Валянціна Леановіч распавяла, што пакуль вядуцца перамовы аб пераездзе бібліятэкі, дакладнай інфармацыі яшчэ няма.

Дырэктар Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя. Карскага Лідзія Мальцава патлумачыла, што гэта ідэя губернатара Уладзіміра Краўцова. Ён хоча стварыць лепшыя ўмовы для бібліятэкі.

Паперы ад імя старшыні аблвыканкама ўжо дасланыя ў Менск. Калі будзе перададзены будынак, стане вядома пазней. Аб станоўчым рашэнні і тэрмінах пераезду бібліятэка абяцала паведаміць прэсе.

Поўным ходам ідзе рэканструкцыя Старога замка. Калі пачнуцца ўнутраныя працы, трэба будзе перамяшчаць музей у будынак Новага замка — яшчэ адна прычына задумацца пра плошчы.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025