Навіны

Дзесяцікласнік у Стоўбцах напаў з нажом на настаўніцу і аднакласнікаў, двое загінулі

Дзікае здарэнне адбылося 11 лютага ў сярэдняй школе № 2 у Стоўбцах (Мінская вобласць). Вучань 10 «Б» класа Вадзім М. напаў з нажом на настаўніцу гісторыі і геаграфіі ды аднакласнікаў.

Наступствы цяжкія. Як стала вядома «Нашай Н**е», настаўнік і адзін з вучняў памерлі. Двое вучняў з раненнямі — у рэанімацыі, усяго параненыя пяцёра дзяцей.

Настаўніцы было 53 гады.

Сам хлопец збег. Яго затрымалі а 10.14 супрацоўнікі крымінальнага вышуку пры падтрымцы АМАПа, паведаміла МУС у твітары.

Дзяцей да моманту затрымання падлетка трымалі ў школе.

Знаёмыя характарызуюць Вадзима М. як «нармальнага, звычайнага спакойнага». Вучыўся, кажуць, нармальна.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Розніца ў 200 гадоў. Самая вядомая «гістарычная» выява Новага замка — насамрэч сучасная рэканструкцыя

Малюнак гродзенскага каралеўскага палаца, які быццам бы стварыў невядомы аўтар у XVIII стагоддзі, набыў вялікую…

8 красавіка 2025

У цэнтры Гродна адкрылася фотастудыя — кліентаў прывабліваюць жывымі куранятамі

У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…

8 красавіка 2025

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025