Навіны

Пад Гродна збілі зубра. Ноч ён праляжаў у канаве яшчэ жывы

Паблізу вёскі Стрыеўка каля Гродна збілі зубра. Гэта адбылося ў нядзелю каля 10 гадзін вечара. Паводле інфармацыі відавочцаў, з жывёлай сутыкнуўся Opel Astra G універсал. У машыны пакамячаны капот і дах.

— Зубр ляжыць каля ўзбочыны, паходу жывой яшчэ. Машыну на шнурку сцягнулі, — напісаў сведка Юры ў групе autogrodno.by.

Праз 11 гадзін гэта месца праязджала чытачка autogrodno.by Ганна. Дзяўчына кажа, што у 9 гадзін раніцы панядзелка зубр быў жывы.

— За ноч ён выкачаў вакол сябе цэлую пляцоўку. Напэўна, у яго былі пашкоджаны ногі і ён не мог устаць. Толькі да дзесяці раніцы прыехалі егеры, якія перапынілі пакуты жывёлы. Потым зубра пагрузілі на пагрузчык, — дадала Ганна.

Дзяўчына дадала, што мясцовыя жыхары з асцярогай праязджаюць кавалак дарогі паблізу вёскі Стрыеўка.

— Як толькі сцямнее, лепш праязджаць гэтыя пляцоўкі на хуткасці ў 20 км/г. У апошні час на дарозе з’яўляліся не толькі зубры, але і ласі з козамі, — кажа сведка.

За апошні год паблізу Стрыеўкі адбыліся дзве гучныя аварыі з зубрамі. Грамадскасць перажывала, што кіроўцам пагражаюць вялікія штрафы, бо ўлетку ўздоўж небяспечнай пляцоўкі ўсталявалі знакі «Дзікія жывёлы». Аднак, пазней у ДАІ адкаментавалі: кіроўцаў не пакараюць, знак «Дзікія жывёлы» з’яўляецца не забараняльным, а папераджальным.

Поруч з месцам аварый у СВК «Азёры» разводзяць зуброў з 1999 года.

— Усе зубры на вольнай пашы, і цалкам магчыма, што яны могуць выходзіць да дарогі. Гэта дзікія жывёлы, якія не абмежаваны вальерамі, — расказваў t*t.by галоўны адмысловец паляўніча-рыбацкай гаспадаркі СВК «Азёры» Гродзенскага раёна Аляксандр Сасімовіч.

Цяпер пагалоўе тут — лічы 200 зуброў, гэта адна з самыя буйных папуляцый гэтых жывёл у Беларусі. Зубры, паводле пастановы Рады міністраў, адносяцца да дзікіх жывёл, улучаных у Чырвоную кнігу Беларусі, і знаходзяцца ва ўласнасці дзяржавы.

Падзяліцца
Меткі: аўто

Апошнія запісы

«Штосьці з фільмаў жахаў». Топ-3 месцаў у Гродне, якія гараджане абыходзяць за вярсту

Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…

22 лістапада 2024

У Гродне з’явіцца больш пляцовак для выгулу сабак

Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…

22 лістапада 2024

Гродзенскага актывіста Ежы Грыгенчу завочна асудзілі на 6 гадоў калоніі

Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…

21 лістапада 2024

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з’явіўся ў майцы «Команда Путина»

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…

21 лістапада 2024

У Гродне з’явіўся першы 3D-экран — яго размясцілі на фасадзе Triniti

Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…

21 лістапада 2024

Белстат: Турыстаў у Гродзенскай вобласці стала менш у 20 разоў. Тлумачым, чаму насамрэч сітуацыя значна лепш

Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…

21 лістапада 2024