Святкаванне 101-х угодак БНР пройдзе 23 сакавіка ў фармаце фестывалю пад назвай «Свята Незалежнасці». Месца пакуль выбіраюць, у прыярытэце Парк Жылібера. Неўзабаве пачнецца збор сродкаў праз краўдфандынг. Гэта вырашылі 10 лютага на першым пасяджэнні аргкамітэту.
— Вырашана, што найбольш аптымальным і паспяховым быў фармат фестывалю, калі кожны жадаючы мог знайсці для сябе нейкую цікавую пляцоўку. Хтосьці палітычны складнік, хтосьці канцэрт, хтосьці дзіцячую пляцоўку, хтосьці проста сустрэцца са знаёмымі. Таму большасць прысутных сёння схілялася да гэтага фармату, — расказаў Вадзім Саранчукоў з БНФ.
«Свята Незалежнасці» плануюць правесці ў суботу, 23 сакавіка. Таму гродзенцы могуць адзначыць свята і ў Гродне, і ў Мінску, дзе яно пройдзе 24 сакавіка. Плануецца, калі ўлады дазволяць, шэсце, мітынг-канцэрт і забаўляльныя пляцоўкі. Стаўку будуць рабіць на мясцовых музыкантаў і музыкантаў родам з Гродзеншчыны. А таксама зробяць больш забаўляльных кропак.
На пасяджэнні прапанавалі тры месцы для святкавання: Парк Жылібера, Каложскі парк і стадыён «Неман». Аргкамітэт правядзе кансультацыі з гарвыканкамам пра выкарыстанне месцаў. «Гэта асабліва важна ў святле рашэнняў, якія прымаў урад у гэтым годзе. Увядзенне дадатковай аплаты за паслугі міліцыі і дактароў ускладняе працу», — кажа Вадзім.
Агульны кошт мерапрыемства будзе залежыць ад пляцоўкі, наяўнасці на ёй сцэны, электрычнасці і іншага. Па падліках арганізатараў, ён складзе каля 13 000 рублёў.
Гэтым разам аргкамітэт плануе правесці большую рэкламную кампанію, каб ахапіць больш катэгорый гараджан. У сераду 13 лютага стане вядома, як можна ахвяраваць сродкі на свята. Цягам бліжэйшых тыдняў актывісты пададуць заяўку ў гарвыканкам на правядзенне мерапрыемства. Паводле закону, адказ мае прыйсці не пазней чым за 15 дзён да планаванай даты. Таксама ў горадзе пройдзе шэраг іншых мерапрыемстваў да свята.
У мінулым годзе 100-гадовы юбілей утварэння Беларускай Народнай Рэспублікі адзначылі 25 сакавіка. «Свята Незалежнасці» прайшло ў Каложскім парку і сабрала па розных падліках ад 500 да 1000 чалавек. На мерапрыемстве выступалі музычныя гурты, гісторыкі, святары і іншыя.
Для фиксирования дверей используют приварные петли. Именно от их выбора зависит надежность и прочность установки. Качественные приварные петли вы можете выбрать на портале zamochniki.com.ua. Широкий ассортимент, высокое качество, отличные цены.
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…