На Ажэшкі з 10 лютага ў тэставым рэжыме пачало працу кафэ «Дранікі». Асноўнымі стравамі там з’яўляюцца беларускія дранікі, пяльмені, а ў якасці дэсерту бельгійскія вафлі з рознымі топінгамі і марозіва ўласнай вытворчасці. Акрамя гэтага ў кафэ прапануюць вялікі выбар гарачых, алкагольных і безалкагольных напояў.
Работы па ўладкаванні новага кафэ ў будынку пачатку XX стагоддзя на вуліцы Ажэшкі пачаліся яшчэ ўлетку 2018 года. Уладальнік пастараўся захаваць стыль і атмасферу дома. Інтэр'ер выкананы ў простых прыемных танах, якія выдатна суадносяцца з арыгінальнымі цаглянымі сценамі і незвычайна аформленымі столямі. У кафэ каля 20 пасадачных месцаў. Установа размешчана недалёка ад чыгуначнага вакзалу і ў крокавай даступнасці ад галоўных турыстычных месцаў горада.
«Мы будзем прадаваць традыцыйную беларускую кухню, — распавядае загадчыца кафэ Таццяна Кульбей. — Асноўны ўпор робім на дранікі, паспрабуем іх зрабіць найлепшымі ў горадзе. Гатуем іх па нашых сакрэтных тэхналогіях, як звычайныя, так і з курыцай і ялавічынай. Іх асаблівасць у тым, што ўсе стравы падаюцца з жару — будзем гатаваць для кожнага кліента, а не проста разаграваць. Акрамя гэтага мы можам прапанаваць пяльмені ручной лепкі, шэсць відаў уласнай вытворчасці марожанага і бельгійскія вафлі.
Таксама ў кафэ ёсць вялікі выбар розных напояў, у тым ліку і алкаголю, асноўным з’яўляецца беларуская крамбамбуля. У будучыні ва ўстанове з’явяцца сняданкі і новыя стравы.
Адрас: Ажэшкі, 35а
Час працы:
ПН-ЧЦ — 11:00 — 23:00
ПТ-НД — 11:00 — 01:00
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…
У Гродне на Віленскай, 37 адкрыўся новы буцік-гатэль і рэстаран The Cult - і выклікаў…
Пакуль сады толькі заквітнеюць, ва ўстановах і крамах Гродна падрыхтавалі вясновыя фотазоны. Часта гэта гронкі…