Горад

Ажывіць набярэжную, прыдумаць брэнд, зрабіць прыгажэйшым гандаль: улады Гродна пра тое, як прыцягнуць больш турыстаў

Ці стане набярэжная Юзафа Ядкоўскага гродзенскім Брадвеем, як зменіцца Советская вуліца і якія святы могуць стаць брэндам горада — што трэба зрабіць, каб замежнікі прыязджалі да нас яшчэ раз, абмеркавалі на савеце па турызме ў гарвыканкаме, піша vgr.by.

На «бязвізе» зарабілі больш за 3 млн долараў

У Гродне працуе 13 гасцініц і чатыры хостэлы, дзе могуць размясціцца больш за 900 чалавек, 400 ложка-месцаў ёсць у санаторыях. За мінулы год у гасцініцах спынялася амаль 66 тысяч чалавек, яшчэ 9 тысяч гасцей — у санаторыях. Аднак гасцініц усё адно не хапае, паведаміў начальнік аддзела спорту і турызму гарвыканкама Яўген Ародзь.

У гэтым годзе адкрыюцца дзве гасцініцы і тры хостэлы агульнай умяшчальнасцю 126 ложка-месцаў. У 2020 годзе запланавана здача буйных гатэляў «Беларусь» і Echeng (былая гасцініца «Гродна»).

На турызме горад зарабіў 3,2 млн долараў. Гэта на 500 тысяч долараў больш, чым за 2017 год. Такія дадзеныя атрымалі ад 53 арганізацый.

Куды падзець «Чаркізон» з Савецкай

Намесніца старшыні гарвыканкама Зоя Кулеша лічыць, што ў горадзе не хапае «фішак» і яркіх мерапрыемстваў, на якія маглі б імкнуцца патрапіць турысты. Як прыклад яна прывяла кірмаш «Казюкі» ў Вільні, які стаў візітнай карткай літоўскай сталіцы.

— Ёсць бытавыя рэчы, без якіх немагчыма ўявіць сучасны горад: кафэ, пункты абмену валют, прыбіральні, Wi-Fi, — кажа Зоя Кулеша. — Але нам трэба мерапрыемства, якое павінна стаць брэндам горада. Не хапае навізны, інакш турысты не паедуць да нас другі раз.

Даўно абмяркоўваецца выгляд намётаў рамеснікаў на Савецкай вуліцы «а-ля Чаркізаўскі рынак». Зоя Кулеша даручыла разгледзець варыянты акуратных кіёскаў для народных умельцаў.

Успомніўся прыклад вулічнага гандлю ў Парыжы, дзе на набярэжнай Сены стаяць зялёныя кіёскі-трансформеры. Гандлёвая кропка раскладваецца за некалькі хвілін, а ў завяршэнне дня рамеснікі і мастакі пад замком пакідаюць там свае працы.

Набярэжную на Нёмане ператвораць у Брадвей

За час існавання рачнога таксі па Нёмане пракацілася больш за 6000 чалавек, але рака і ўзбярэжжа задзейнічаны недастаткова. На думку Зоі Кулешы, летам на набярэжных ў цэнтры можна праводзіць розныя мерапрыемствы — выступленні артыстаў, выставы-продажы карцін.

Трэба вярнуць ретрацягнік да Парэчча

Дырэктары турфірмаў просяць улады як мага раней публікаваць каляндар мерапрыемстваў, бо для арганізацыі тура ім трэба ведаць дакладную дату свята за год да яго правядзення.

«Сутыкнуліся з праблемай, што турыстаў няма чым здзіўляць. На міжнародных выставах нас пытаюцца, што новага будзе ў горадзе ў гэтым годзе, але мы не ведаем, што адказаць. Майстар-класы нецікавыя, турысты любяць дэгустацыі і прэзентацыі. Аграсядзібы нічога такога не прапануюць. Было б выдатна вярнуць ретрацягнік у Парэчча, гэта стала б навінкай», — казалі дырэктары турфірм.

Сяргей Каляда лічыць, што аграрны ўніверсітэт можа больш эфектыўна выкарыстоўваць адзін з карпусоў, дзе знаходзілася каралеўская рэзідэнцыя Станіславова, сцены якой памятаюць важныя гістарычныя падзеі. Не варта забываць пра палац у Панямуні.

Даведка

За 2018 год у Гродна пабывала больш за 92 000 бязвізавых турыстаў, а гэта амаль у два разы больш, чым за 2017 год. У лідарах застаюцца літоўцы і палякі, але апошнім часам павялічылася колькасць немцаў. Каля 40% турыстаў падарожнічаюць у арганізаваных групах.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Паміж могілкамі і «Гродна Азот» пабудуюць гандлёва-выставачны цэнтр

На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…

22 лістапада 2024

Google абнавіў спадарожнікавыя здымкі Гродна. Ацэніце маштабы гарадскіх будоўляў

Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…

22 лістапада 2024

«Штосьці з фільмаў жахаў». Топ-3 месцаў у Гродне, якія гараджане абыходзяць за вярсту

Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…

22 лістапада 2024

Нерухомасць тыдня: насупраць Triniti прадаюць кватэру ў мінімалістычным стылі з элементамі скандынаўскага дызайну

Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…

22 лістапада 2024

У Гродне з’явіцца больш пляцовак для выгулу сабак

Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…

22 лістапада 2024

Гродзенскага актывіста Ежы Грыгенчу завочна асудзілі на 6 гадоў калоніі

Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…

21 лістапада 2024