Апошнім часам тэма ўтрымання хатніх жывёл падымаецца часта, а спрэчкі вакол яе ўзнікаюць гарачыя. Хто вінаваты ў агрэсіі сабак і што з гэтым рабіць, распавялі ў гродзенскай міліцыі, піша «Вячэрні Гродна».
Чаму нападаюць сабакі
Па статыстыцы, за 2018 год у Гродзенскай вобласці па артыкуле «Парушэнне правілаў утрымання хатніх і драпежных жывёл» складзена 764 пратаколу, 63 з іх — з нагоды укусаў. Як сцвярджаюць у прэс-службе УУС Гродзенскага аблвыканкама, у пераважнай большасці выпадкаў прычынай агрэсіўных паводзін жывёл становіцца бестурботнасць гаспадароў.
Так, у Смаргоні мужчына не зачыніў вальер, дзе трымаў буйную каўказскую аўчарку. Сабака выбегла на вуліцу, напала на мінака, паваліла на зямлю і ўкусіла за сцягно. Гродзенец выгульваў ў двары шматпавярховага дома французскага бульдога без намордніка — той пакусаў хлопчыка 2014 года нараджэння.
Прааналізаваўшы падобныя выпадкі, ва УУС прыйшлі да высновы, што вінавата легкадумнасць гаспадароў: яны не кантралююць, дзе іх падапечны, адпраўляюць малалетніх дзяцей выгульваць сабак буйных парод. Нярэдка выгульваюць без ланцужка або намордніка, паведамляе афіцыйны прадстаўнік УУС Гродзенскага аблвыканкама Яраслаў Васілеўскі.
З гадаванцаў здзекуюцца
Не менш востры і зваротны бок пытання — бязлітаснае стаўленне да чацвераногіх. За мінулы год у вобласці за жорсткае абыходжанне з жывёламі да адказнасці прыцягнута 11 чалавек, у трох выпадках распачатыя крымінальныя справы.
У Гродне сабака памёр ад абязводжвання і голаду. Падрабязнасці аказаліся яшчэ больш сумныя
У гарадскім пасёлку Краснасельскім мужчына скінуў сабаку з трэцяга паверха — тая моцна пацярпела. У Лідскім раёне ў сабаку шпурнулі сякеру і смяротна траўмавалі жывёлу. У Навагрудку маленькага ёркшырскага тэр’ера ўдарылі па спіне палкай, нанёсшы цяжкія калецтвы. У Гродне мужчына выкінуў у смеццевы кантэйнер жывых шчанят, пакінуўшы іх у спякотны ліпеньскі дзень пад сонцам без ежы і пітва.
У міліцыі нагадваюць, што, перш чым завесці гадаванца, трэба добра падумаць, — гэта вялікая адказнасць. З сабакам трэба не толькі гуляць, яе трэба правільна ўтрымліваць і выхоўваць.