Аленіху, якая прыходзіла карміцца да людзей, абследавалі і вярнулі ў лес

Гісторыя аленя-прыкормыша, які выходзіў да мясцовых жыхароў у вёску Солы ў Смаргонскім раёна шчасліва завяршылася, піша «Гродзенская праўда».

— Дружалюбную самку аленя вярнулі ў вальер каля вёскі Васюкі, — распавёў падрабязнасці гісторыі Машкі намеснік дырэктара Смаргонскага лясгаса Андрэй Пятроўскі. — Тут яе спачатку накармілі, затым абследавалі ветэрынарныя лекары на прадмет шаленства, што не пацвердзілася, пасля чаго вярнулі ў статак.

У 2018 годзе Смаргонскім лясгасам з Белавежскай пушчы было завезена 20 аленяў. Яны праявілі свой «дзікі» характар і ўцяклі ў лясы. Усе акрамя чатырохгадовай самкі. Яна з першых дзён цягнулася да людзей, была таварыскай, прымала любыя пачастункі. Так і прыжылася Маша ў Солах.


Вырывала ежу з пакетаў, прывыкла да чыпсаў. Аленіху, якая «прыбілася» да людзей, забралі егеры


Зараз аленіха ўжо ўлілася статак і сёння гуляе на прасторах з суродзічамі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025