Адкрыць сезон бегу і скандынаўскай хады ў новым годзе запрашаюць гродзенцаў на базу адпачынку «Прывал». Там 16 лютага па лясной трасе пройдзе Зімовы кубак «Гродна 2019», забегі на 5 і 10 км. Усе ўдзельнікі, якія прайшлі рэгістрацыю, атрымаюць памятныя медалі.
«Это первый старт в гродненском регионе после нового года. Любимые дистанции для бегунов 5 и 10 км. Не слишком короткие, но и не длинные. Экологическая трасса по лесу: чистый воздух и активность — всё для здоровья», — рассказал руководитель клуба Алексей Чемоданов.
Рэгістрацыя працягнецца да 13 лютага. Стартавы ўнёсак для ўдзельнікаў 15 рублёў (скандынаўская хада) і 20 рублёў (бег).
«У мінулым годзе на Аўгустоўскім канале мы правялі пробнае мерапрыемства па скандынаўскай хадзьбе і бегу. Попыт быў, бо ў зімовы перыяд мерапрыемствы па гэтых відах у нас не праходзяць, — распавядае арганізатар Анджэй Дзядзевіч. — У гэтым годзе мы адкрываем цыкл мерапрыемстваў па бегу і стараемся актыўна супрацоўнічаць з гродзенскім бегавым клубам Run4fun. Разам з імі мы запускаем пробны варыянт праекта для аматараў бегу: чатыры сезоны. 16 лютага пройдзе першы этап».
Аматары бегу з клуба Run4fun запрашаюць гродзенцаў да адкрыцця новага сезона.
«Гэта першы старт у гродзенскім рэгіёне пасля Новага года. Любімыя дыстанцыі для бегуноў 5 і 10 км. Не занадта кароткія, але і не доўгія. Экалагічная траса па лесе: чыстае паветра і актыўнасць — усё для здароўя», — распавёў кіраўнік клуба Аляксей Чамаданаў.
Дарэчы, 16 лютага ў «Прывале» пройдзе таксама этап Кубка Беларусі па скандынаўскай хадзьбе.