Горад

Пасол Літвы расказаў, чым новае консульства ў Гродне будзе лепш старога

У Гродне 7 лютага пры ўдзеле пасла Літвы ў Беларусі Андруса Пулокаса заклалі памятную капсулу ў фундамент будынка новага консульства ў Гродне.

Будаўніцтва генеральнага консульства Літвы ў Гродне пачалося ў канцы кастрычніка 2018 года. Аб’ект плануюць здаць у лютым 2020 года.

«За год мы плануем пабудаваць будынак і пачаць туды перасяляцца, — распавядае Андрус Пулокас. — Гэта будзе будынак консульства з усімі адпаведнымі функцыямі. Самая важная гэта візавая функцыя. Мы створым новыя ўмовы для людзей. Гэта будзе непараўнальна лепш за тыя ўмовы, якія мы зараз маем. Гэты аб’ект мы даўно планавалі. Дзякуючы новаму будынку наша праца стане больш хуткай і больш эфектыўнай».

Акрамя консульскага аддзелу ў новым будынку будуць памяшканні для культурных і грамадскіх мерапрыемстваў. Дыпламат не сумняваецца, што новы аб’ект добра ўпішацца ў архітэктурны ансамбль старога горада.

Пасол таксама адзначыў таваразварот Беларусі з Літвой і літоўскія інвестыцыі ў рэгіёне. Сёння ў Гродзенскай вобласці працуюць 126 арганізацый з літоўскім капіталам.

«Паводле нашых дадзеных за 2017 год у нас з Беларуссю рэкордны тавараабарот — амаль за 1,8 млрд еўра. У гэтым годзе, я думаю, мы дасягнем і 2 млрд. Быў у нас і рэкорд па візах. Гродна і Мінск за 2018 год выдалі каля 250 тысяч віз, гэта рост на 3−4% у параўнанні з 2017 годам.

Нас вельмі радуе бязвізавы рэжым, які дзейнічае ў Гродзенскім рэгіёне. Скажу адкрыта, мы нават не чакалі, што гэта будзе карыстацца такой папулярнасцю сярод грамадзян Літвы. Наколькі я ведаю, мы займаем сёння першае месца па колькасці бязвізавых турыстаў у Гродне і гэта вельмі добра. Хацелася б, каб у будучыні такіх адкрытых праектаў паміж нашымі краінамі было больш».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Паміж могілкамі і «Гродна Азот» пабудуюць гандлёва-выставачны цэнтр

На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…

22 лістапада 2024

Google абнавіў спадарожнікавыя здымкі Гродна. Ацэніце маштабы гарадскіх будоўляў

Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…

22 лістапада 2024

«Штосьці з фільмаў жахаў». Топ-3 месцаў у Гродне, якія гараджане абыходзяць за вярсту

Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…

22 лістапада 2024

Нерухомасць тыдня: насупраць Triniti прадаюць кватэру ў мінімалістычным стылі з элементамі скандынаўскага дызайну

Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…

22 лістапада 2024

У Гродне з’явіцца больш пляцовак для выгулу сабак

Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…

22 лістапада 2024

Гродзенскага актывіста Ежы Грыгенчу завочна асудзілі на 6 гадоў калоніі

Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…

21 лістапада 2024