Новае фаст-фуд кафэ адкрыецца вясной на вуліцы Ажэшкі ў Гродне. Установа будзе разлічана на 10 пасадачных месцаў. Будзе працаваць таксама акно выдачы заказаў.

«Мы збіраемся прадаваць не толькі шаўрму, але і іншы фаст-фуд. Разам з запускам вясной плануем зрабіць якую-небудзь цікавую акцыю для гродзенцаў», — распавёў Hrodna.life уладальнік установы.

Адкрыецца Шаўрма#1 на першым паверсе старога дома на Ажэшкі, 47.

Новы фаст-фуд: на Ажэшкі адкрыецца Шаўрма#1
На вуліцы Ажэшкі ўжо працуе некалькі фаст-фудаў і кафэ: ПаркКінг, JukeJoint, Кава Саўнд, хутка адкрыюцца «Дранікі Гародня».


У Гродне адкрылася кафэ «Ніндзя-кебаб» з туніскім кухарам

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт [email protected]