Захавай каханне: 14 лютага Чырвоны Крыж запрашае гродзенцаў на квэст-гульню

У Гродне 14 лютага валанцёры Чырвонага Крыжа арганізуюць ужо традыцыйную квэст-гульню «Захавай каханне», прысвечаную Дню ўсіх закаханых. Удзельнікамі гульні могуць стаць закаханыя пары.

Усім удзельнікам будзе дадзена магчымасць прайсці квэст па розных частках гістарычнага цэнтра горада. На кожнай станцыі будзе прапанавана выканаць пэўнае тэматычнае заданне, звязанае з дзейнасцю Чырвонага Крыжа і Днём святога Валянціна.

«Наша мэта — папулярызаваць адказныя паводзіны сярод моладзі, у прыватнасці, захаванне вернасці адзінаму партнёру, а таксама павысіць сярод жыхароў Гродна і Гродзенскай вобласці веды аб асноўных прынцыпах і дзейнасці Міжнароднага руху Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца, — распавядае спецыяліст па працы з моладдзю Валерый Краеўскі. — Заданні тычацца ведаў аб Чырвоным Крыжы, прапагандуюць яго прынцыпы і накіраваны на тое, каб прыцягнуць маладых людзей да добраахвотніцкага руху і дабрачыннасці».

Гульня стала ўжо традыцыйнай — праводзіцца трэці год запар. Квэсты меншага маштабу пройдуць таксама ў раённых арганізацыях Чырвонага Крыжа.

Зараз праходзіць рэгістрацыя на гульню. Квэст уключае ў сябе рух па маршруце, на якім размешчаны гульнявыя кропкі. На старце ўсе каманды адначасова атрымліваюць маршрутны ліст. Для кожнай каманды на маршрутным лісце ўказваецца свая пачатковая станцыя. На гульнявой кропцы пару сустракаюць валанцёры, якія арганізуюць і праводзяць інтэрактыўнае мерапрыемства. Пасля паспяховага праходжання задання на гульнявой кропцы, пара атрымлівае загадку, адказам на якую з’яўляецца назва ці месцазнаходжанне наступнай станцыі. Час наведвання пунктаў фіксуецца валанцёрамі. На кожным кантрольным пункце пара павінна быць у поўным складзе. Пасля паспяховага завяршэння праходжання маршруту кожная пара павінна падаць фота- ці відэасправаздачу аб праходжанні квэста. Пераможцам квэст-гульні становіцца пара, якая пройдзе ўсе станцыі максімальна хутка, выканае ўсе заданні.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Колькасць вакансій у Гродне за паўтара года вырасла ўдвая. Больш за палову зараз — працоўных прафесій

У рэспубліканскім банку вакансій у Гродзенскай вобласці зарэгістравана 20 125 вакансій, з іх 6 908…

20 верасня 2024

Мост пад Гроднам, які змыла летам, аднаўляюць. У канструкцыі ўлічаць змену клімату

Мост праз раку Лашанку пад Гроднам, якое змыла моцным ліўнем у жніўні, пачалі будаваць нанова.…

20 верасня 2024

Два падлеткі са Слоніма атрымалі крымінальную справу — за што?

Два хлопцы са Слоніма, узростам 14 і 15 гадоў, атрымалі крымінальны артыкул за хуліганства, здзейсненае…

19 верасня 2024

Стала вядома, колькі будзе каштаваць кватэра ў новым мікрараёне «Вясенні»

Дом у раёне вуліц Каліноўскага і Вясенняй, які пачалі будаваць у пачатку верасня, плануюць здаць…

19 верасня 2024

Гродзенцы абурыліся з-за платнай паркоўкі ля адной з новабудоўляў - $ 2000 за месца

Канфлікт разгарнуўся вакол паркоўкі ў новым доме на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў. Гродзенцы абураны тым, што…

19 верасня 2024

Пад Гроднам прадаюць гатовы бізнес па вырошчванні дурніц

Фермерская гаспадарка знаходзіцца ў вёсцы Пальніца, што ў 23 кіламетрах ад Гродна. Гаспадарка дзейнічае —…

19 верасня 2024