На нарадзе ў старшыні абласнога выканаўчага камітэта Уладзіміра Краўцова паставілі пытанне пра ўтрыманне праезнай часткі дарог у бяспечным для руху стане. Ваганні тэмператур сёлета паміж плюсам і мінусам негатыўна ўплываюць на захаванасць дарожнага пакрыцця.
— Тым не менш сёння ў нас ёсць патрэбныя сучасныя тэхналогіі і тэхніка для рамонту дарожнага пакрыцця у зімовых умовах, і гэтым трэба ўвесь час займацца, — даручыў губернатар. — Гэта датычыць дарог і ў абласным цэнтры, і ў рэгіёне.
Для вывучэння найноўшых тэхналогій рамонту дарожнага пакрыцця Уладзімір Краўцоў даручыў разгледзець гэтае пытанне на паседжанні камісіі па бяспецы дарожнага руху пры аблвыканкаме з запрашэннем спецыялістаў са сталіцы.
Таксама ў зоне ўвагі ўлады — ход рэканструкцыі аўтамагістралі М6, піша grodnonews.by. На выкананні гэтага задання збіраюцца сканцэнтраваць усе высілкі, тэмпы патрабуюць паскарэння, падкрэслілі на нарадзе.
Мост праз раку Лашанку пад Гроднам, якое змыла моцным ліўнем у жніўні, пачалі будаваць нанова.…
Два хлопцы са Слоніма, узростам 14 і 15 гадоў, атрымалі крымінальны артыкул за хуліганства, здзейсненае…
Дом у раёне вуліц Каліноўскага і Вясенняй, які пачалі будаваць у пачатку верасня, плануюць здаць…
Канфлікт разгарнуўся вакол паркоўкі ў новым доме на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў. Гродзенцы абураны тым, што…
Фермерская гаспадарка знаходзіцца ў вёсцы Пальніца, што ў 23 кіламетрах ад Гродна. Гаспадарка дзейнічае —…
На ўчастку ад вуліцы Мітрапаліта Філарэта да прыпынку «Цэнтр занятасці» на вуліцы Дзяржынскага амаль скончылі…