У Гродне сабакі не толькі любяць гушкацца на арэлях, але і спяваць. Знаёмцеся, гэта Марцін і ён увесь час вые на перазвон Свята-Пакроўскага сабора. Сабаку амаль чатыры гады. Гаспадары адзначаюць, што ён аматар праваслаўных святаў і нядзельных службаў у храме на Ажэшкі.
Тое, што сабака незвычайна адгукаецца на перазвон, уладальнік Віктар Малей заўважыў з ранняга ўзросту свайго гадаванца.
«Мы жывем у цэнтры Гродна. Калі Марцін чуе звон сабора, ён ідзе ў куток і пачынае падпяваць. А на вуліцы ён ляціць да Дома афіцэраў з відам на сабор і пачынае там выць, бывае па некалькі разоў. Гэта адбываецца ўвесь час, з самага яго нараджэння. Вернік ён у нас, напэўна ў гэтым нешта ёсць. Такіх сабак я яшчэ не бачыў», — распавёў Віктар.Дасылайце нам свае незвычайныя гісторыі хатніх жывёл і мы з радасцю пра іх раскажам.
На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…
Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…