1 лютага каля 23 гадзін на вуліцы Дзяржынскага для праверкі дакументаў спынілі «Пежо». Было падобна, што 21-гадовы кіроўца п’яны. Супрацоўнікі адхілілі яго ад кіравання і даставілі на медыцынскі агляд, які паказаў утрыманне алкаголю, больш чым у два разы перавышаючае дазволеныя межы, паведамляе ДАІ Гродна.
Разам з кіроўцам на пярэднім сядзенні ехала дзяўчына. Сам ён яе прадставіў як знаёмую, якую трэба было кудысьці падвесці. Аднак праз некаторы час дзяўчына адчула сябе дрэнна і распавяла супрацоўнікам іншую версію таго, што адбылося. З яе слоў яна пераходзіла вуліцу Дзяржынскага паблізу дома № 98 па пешаходным пераходзе, а хлопец на аўтамабілі «Пежо» яе збіў, пасля чаго вырашыў самастойна даставіць ва ўстанову аховы здароўя.
Ці так гэта і ці быў у кіроўцы намер схаваць факт ДТЗ, яшчэ трэба будзе разабрацца. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.
Дзяўчына пасля аварыі была шпіталізаваная.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…