Рамеснікі могуць падаваць заяўкі на свята «Казюкі-2019». У гэтым годзе свята будзе праходзіць два дні 03/04 сакавіка.

Узор заяўкі тут. Запаўняеце і дасылаеце па адрасе электроннай пошты [email protected]. Заяўкі прымаюцца да 26.02. 2019.

Таксама 2 сакавіка ў Гродне пройдзе традыцыйнае свята «Насустрач вясне». Жадаючыя прыняць удзел у прымацаванай заяўцы робяць пазнаку: 02.03 — «Насустрач вясне».


«Казюкi» сабралі ў Гродне каля 150 рамеснікаў з усёй Беларусі


Кірмаш «Казюкі» праходзіць у Гродне ўжо больш за 20 гадоў і галоўная яго асаблівасць — вырабы ручной працы. «Казюкі» адзначаюцца 4 сакавіка ў Дзень святога Казіміра. Святы Казімір — польскі каралевіч і літоўскі княжыч памёр маладым у Гродне і быў прызнаны святым. Ён лічыцца заступнікам Гродзенскай каталіцкай дыяцэзіі, моладзі, майстроў і рамеснікаў.