У нядзелю, 3 лютага, на вуліцы Багуцкага, 2А з дзевятага паверха інтэрната звалілася жанчына. Трагедыя здарылася паміж 14 і 15 гадзінамі. Першай на месца здарэння прыехала хуткая дапамога. Затым прыбыў нарад міліцыі. Быў зафіксаваны факт смерці, паведамляе сайт Гродна 015.BY. Дзяжурная служба РАУС інфармацыю пацвердзіла.

— Я звярнуў на гэта ўвагу, калі ўбачыў хуткую з акна суседняга дома. Затым выйшаў на ганак, каб разабрацца, што адбылося. Адразу падумаў, што яна проста ішла, паслізнулася і ўпала. Але міліцыя і лекары глядзелі ўверх на балконы. Жанчына ляжала так 1,5−2 гадзіны, — распавёў пра здарэнне відавочца Мікалай.

Была гродзенка цвярозай або пад уздзеяннем алкаголю, пакажа ўскрыцце.

У Гродне жанчына выпала з дзявятага паверха