Фото из архива vgr.by
Лідар прадпрымальніцкага руху ў Гродне, старшыня Савета ІП Паўднёвага рынку Андрэй Шасцярыкоў напісаў заяву аб выхадзе са складу Савета ІП, а таксама папрасіў вызваліць яго ад выканання абавязкаў старшыні. Нечаканую просьбу адной з самых прыкметных фігур ў бізнес-супольнасці рэгіёну разгледзелі 1 лютага падчас сходу Савета ІП,
піша vgr.by.
У групе рынку ў Viber Шасцярыкоў растлумачыў, што пакінуў арганізацыю «з-за сітуацыі, якая склалася ў сферы дзейнасці ІП рознічнага гандлю, немагчымасці паўплываць на змяненне прычынна-выніковых сувязяў у гэтай сферы, а таксама па прычыне майго выразнага разумення далейшага ходу развіцця падзей».
— Сябры! Хачу сказаць усім Вам вялікі дзякуй за Вашу падтрымку і разуменне падчас нашай сумеснай дзейнасці, за Вашу арганізаванасць і з’яднанасць, уменне разбірацца ў складаных пытаннях і знаходзіць правільныя рашэнні ў праблемных сітуацыях! Заўсёды было прыемна ўсведамляць, што мы разам!!! Гэта было адзіным, што надавала мне сіл і жадання змагацца! — напісаў Шасцярыкоў напрыканцы.
Андрэй Мікалаевіч узначальваў Савет прадпрымальнікаў рэчавага рынку «Паўднёвы» на працягу апошніх гадоў, ён выступаў злучальным звяном паміж ІП і прадстаўнікамі ўлады, неаднаразова прымаў удзел у грамадска-кансультатыўным савеце пры Мінэканоміцы, дзе адстойваў інтарэсы прадпрымальнікаў.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…