Першую спробу ЭКА ў Беларусі зробяць бясплатнай

У міністэрстве аховы здароўя Беларусі паабяцалі паскорыць падрыхтоўку нарматыўных актаў для таго, каб кабеты, у якіх ёсць праблемы з апладненнем, змаглі прайсці першае ЭКА задарма. Пра гэта паведаміў міністр аховы здароўя Валер Малашка.

На сённяшні дзень у Беларусі не прадугледжана дармовага экстракарпаральнага апладнення. Парам, якія хочуць займець дзяцей, даводзіцца збіраць грошы на гэтую нятанную працэдуру ці браць крэдыт «Беларусбанка» з камісіяй у памеры 50% стаўкі рэфінансавання (зараз стаўка складае 10% гадавых). Калі спроба сталася няўдалай, пары ўсё адно даводзіцца гасіць крэдыт і зноў збіраць грошы на ЭКА — для некаторых гэта адзіны шанец стаць бацькамі, піша telegraf.by.

Як заявіў Валер Малашка на калегіі Мінздароўя, падрыхтоўку нарматыўных актаў для правядзення першага ЭКА на бюджэтнай аснове паскораць, атрымаўшы згоду ўрада. Каб кабеты, у якіх дыягнаставалі бясплоднасць, змаглі прайсці першую працэдуру экстракарпаральнага апладнення задарма, скарыстаюць эканомію бюджэтных сродкаў пры правядзенні дзяржзакупу.

Да працы плануюць прыцягнуць і камерцыйныя медцэнтры.

Як цяпер

Кошт ЭКА залежыць ад прэпаратаў, якія будуць ужываць, і медцэнтра. Сярэдні кошт у мінскім РНПЦ «Маці і дзіцё» з улікам медыкаментаў і расходнага матэрыялу — каля 4 тысяч рублёў. У прыватных цэнтрах адна спроба ЭКА каштуе болей.

У Гродне ЭКА не робяць, можна толькі атрымаць кансультацыю. Па лекаванне гродзенкі найчасцей едуць у Мінск і ў Беласток. У Польшчы кошт працэдуры істотна ніжэй, але паводле закону яе не робяць самотным кабетам без пары.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У стогадовым доме на Горкага адкрылі «інстаграмную» кавярню

Новая ўстанова з'явілася ў старажытным доме на Горкага, 47А. Кавярня “Zолото” ужо працуе ў тэставым…

21 красавіка 2025

Прадаецца «Гарадзенская кавярня» на Маркса. Уладальнікі пераязджаюць

Уладальнікі "Гарадзенскай кавярні", якая знаходзіцца на вуліцы Маркса, 5, прадаюць установу і з'язджаюць з Гродна.…

21 красавіка 2025

На гродзенскіх пляжах ўсталююць відэакамеры. Што яшчэ новага рыхтуюць да пляжнага сезону?

Нагодай для гэтага стала абнаўленне гарадскіх пляжаў і неабходнасць абараніць іх ад вандалаў. Зараз на…

18 красавіка 2025

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025