Жыхары гродзенскіх інтэрнатаў не аплочваюць камуналку. За гэта іх будуць высяляць

Плаціць камуналку ў Гродна «забываюць» не толькі ўласнікі кватэр, але і жыхары інтэрнатаў. Штомесяц адзіны разлікова-даведачны цэнтр рассылае жыроўкі больш чым 9000 наймальнікам квадратаў, прадастаўленых грамадзянам, якiя працуюць на прадпрыемствах і ў арганізацыях горада. Пры гэтым многія з плацёжак застаюцца непагашанымі, штомесяц толькі павялічваючы доўг за наймальнікам. Так, новы 2019 год у статусе «даўжнікоў» сустрэлі больш за 600 сем’яў, якія пражываюць у гродзенскіх інтэрнатах. Агульная сума неаплачаных жыровак склала амаль 90 тысяч рублёў, паведамляе «Гродна Плюс».

— Ёсць такая катэгорыя грамадзян, якія працуюць, працаздольныя, але пры гэтым проста не ў час аплачваюць, недысцыплінаваныя. Такі працэнт грамадзян таксама досыць высокі - каля 21%. Наступная катэгорыя грамадзян, якая лічыцца няпаспяховай, гэта тыя, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі, праблемныя сем'і, няпоўныя сем'і. З імі добры вынік працы дае сумесная праца з кіраўнікамі прадпрыемстваў, на якіх яны працуюць, тлумачальныя гутаркі, яны прыводзяць да добрых вынікаў, — кажа Вольга Краўчанка, начальнік аддзела адзінага інфармацыйнага разлікова-даведачнага цэнтра горада Гродна.

І ўсё ж асноўную масу даўжнікоў складаюць тыя, хто змяніў прапіску. Пераезд з інтэрната, як правіла, суправаджаецца мітуснёй, а таму шмат хто проста забываюць аплаціць апошні месяц пражывання. З ліку даўжнікоў такая гісторыя ў кожнага пятага, які патрапіў у спіс неплацельшчыкаў. І хоць у цэлым колькасць асабовых рахункаў з пратэрмінаванай запазычанасцю за аплату інтэрната зменшылася за апошні час, пры гэтым сума агульнага доўгу вырасла. Прычына такога дысанансу ў росце сум у жыроўках.

— Так у 2018 годзе з кастрычніка ўведзеныя змены 510 Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, якія прадугледжваюць налічэнне платы за жыллёва-камунальныя паслугі (водазабеспячэнне, электраэнергію, вываз смецця) не толькі на зарэгістраваных грамадзян, але і на грамадзян, указаных у дагаворах найму, — кажа Вольга.

Гэта прыводзіць да павелічэння сумы, прадстаўленай да аплаты, а ў выпадку няўчасных плацяжоў і да росту доўгу. Схема працы з «забыўлівымі» або нядбайнымі наймальнікамі навостраная да дробязяў. У першую чаргу прыцягваецца кіраўніцтва прадпрыемстваў, за якім і замацаваны інтэрнат, паралельна жыхар атрымлівае вельмі красамоўныя напамінкі не толькі аб правах, але і абавязках. У крайнім выпадку ўжываецца і самая радыкальная мера — высяленне. У мінулым годзе такім чынам прапіскі пазбавіліся 14 нядбайных наймальнікаў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У цэнтры Гродна адкрылася фотастудыя — кліентаў прывабліваюць жывымі куранятамі

У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…

8 красавіка 2025

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025