У гэтым годзе адрамантуюць дарогу на Вялікай Траецкай. Спачатку гэта будзе ўчастак працягласцю 300 метраў ад пажарнай каланчы да былога рэстарана “Зубр”, дзе цяпер размяшчаецца адзін з факультэтаў купалаўскага ўніверсітэта, піша “Вячэрні Гродна”.
Праз год здадуць у эксплуатацыю адміністрацыйна-гандлёвыя будынкі па адрасах Вялікая Траецкая №5 і №47. З сакавіка адновяцца працы на доме №57, дзе запланавана гасцініца. Да пачатку лета будуць гатовыя дах, фасад і паркоўка, а ў эксплуатацыю аб’ект здадуць у жніўні.
Працягваюцца работы па рэканструкцыі сінагогі. Пасля завяршэння фасада тут пачнуць добраўпарадкаванні прылеглай тэрыторыі.


