З 1 лютага зменіцца бюджэт пражытачнага мінімуму, вырастуць дзіцячыя дапамогі, мінімальныя працоўныя і сацыяльныя пенсіі і падаражэюць цыгарэты, піша «Вячэрні Гродна».
Бюджэт пражытачнага мінімуму вырасце на 2,69 рубля — да 216,90 рубля. Услед за ім падымуць і дапамогі на дзіця.
Так, за першанца адначасова выплацяць 2169 рублёў, за другога і наступных дзяцей — 3.036,60 рубля. Жанчыне, якая стала на ўлік у паліклініцы да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці, заплацяць 216,90 рубля.
Вырастуць штомесячныя дапамогі на дзяцей да трох гадоў: на першага дзіцяці - 362,46 рубля, другога і наступных — 414,24, на дзіця-інваліда — 466,02. Нагадаем, дапамогі на дзіця пераглядаюцца два разы на год (з 1 лютага і 1 жніўня) і разлічваюцца зыходзячы з колькасці дзяцей у сям'і і сярэдняй зарплаты па краіне ў папярэднім квартале. Па выніках IV квартала мінулага года сярэдні заробак быў 1035,6 рублёў, што на 10,2% больш, чым ва II квартале 2018 года.
Павялічацца мінімальныя працоўныя, сацыяльныя пенсіі і даплаты, надбаўкі, павышэнні да іх.
Мінімальны памер пенсіі па ўзросту будзе 54,23 рубля. Тым, хто не атрымлівае працоўную пенсію, належыць сацыяльная — яна будзе ад 108,45 да 238,59 рубля. Пенсіянерам ва ўзросце 75 гадоў і старэй даплацяць 40,67 рубля, 80 гадоў і старэй — 54,23. Надбаўка да пенсіі інвалідам першай групы — 54,23 рубля, паведамілі ва ўпраўленні пенсій і дапамог камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароны аблвыканкама.
Мінімальныя працоўныя і сацыяльныя пенсіі, павышэнні, даплаты і надбаўкі да іх выраслі нязначна, таму асаблівай дадатку пенсіянеры не адчуюць.
З 1 лютага даражэюць некаторыя віды цыгарэт.
У прыватнасці, цэны на цыгарэты ААТ «Гродзенская тытунёвая фабрыка» вырастуць на 0,5−1,64 рубля. Так, Pall Mall будзе каштаваць на 5−10 капеек даражэй, Kent, Luckies, Vogue — на 10 капеек, Сооper, Oscar — на 75 капеек, Velvet — на 80 капеек, а Rider City, Rider Desert, Rider Air, Rider Street — на 1,64 рубля.
Цыгарэты, якія ўвозяць ГП «Беларусьгандаль» і СЗАТ «Энерга-оіл», падаражэюць на 5−10 капеек. ТАА «Тытунь-інвест» павышаць цэны на сваю прадукцыю не будзе.
Дарэчы, у продажы з’явяцца некаторыя новыя віды цыгарэт.
З 1 лютага ўступаюць у сілу змены ў Пастанову Саўміна «Аб прызнанні дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы».
З гэтага часу ўсе пытанні аб пастаноўцы або зняцці з уліку той ці іншай праблемнай сям'і будзе вырашаць каардынацыйны савет, а не установа адукацыі, як гэта было раней. Зараз школа або дзіцячы сад будуць перадаваць інфармацыю аб дрэннай абстаноўцы ў той ці іншай сям'і ў каардынацыйны савет, дзе прымуць рашэнне.
Новы дакумент знізіў колькасць крытэрыяў і паказчыкаў з шасці да трох. Гэта незадавальненне бацькамі асноўных жыццёвых патрэбаў дзіцяці (харчаванне, адукацыя, медабследаванне і іншыя), амаральны лад жыцця бацькоў, жорсткае абыходжанне з дзіцем і, нарэшце, адсутнасць бацькоўскага нагляду за паводзінамі дзіцяці і яго ладам жыцця, з прычыны чаго ён здзяйсняе правапарушэння.
Па словах начальніка аддзела адукацыі Андрэя Сяманчыка, на працягу шасці месяцаў у Гродна правераць усе 536 сем’яў, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы.
На вуліцы Савецкай у Гродне на месцы "Дзіцячага свету" адкрылі бар "На Луне". Мяркуючы па…
"Гродна. Турыстычная карта для гасцей горада" выйдзе накладам 6000 штук. Усе асобнікі будуць толькі на…
На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…
Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…