Здаецца, люты вырашыў моцна здзівіць гродзенцаў - першыя дні апошняга месяца зімы будуць вельмі цёплымі, піша «Вячэрні Гродна».
Увесь дзень у пятніцу, 1 лютага, у Гродне будзе каля нуля, днём магчымы туман — бачнасць абмежаваная 400−600 метрамі. У ноч на суботу і раніцай, 2 лютага, будзе дажджліва, на градусніку — усё той жа нуль, а вось днём пацяплее да +2. Ападкі не спыняцца, у дадатак падымецца вецер з парывамі да 12 метраў у секунду. У нядзелю, 3 лютага, з раніцы слупкі тэрмометраў пакажуць + 3 … +5 градусаў, днём пацяплее аж да +8 градусаў, магчымы туман з бачнасцю да 300 метраў, а вось ападкі малаверагодныя.
Пачатак наступнага тыдня таксама будзе цёплым, маразы — пакуль не моцныя — вярнуцца толькі ў сераду, паведамляе сайт pogoda.by.
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…