Здаецца, люты вырашыў моцна здзівіць гродзенцаў – першыя дні апошняга месяца зімы будуць вельмі цёплымі, піша “Вячэрні Гродна”.

Увесь дзень у пятніцу, 1 лютага, у Гродне будзе каля нуля, днём магчымы туман – бачнасць абмежаваная 400-600 метрамі. У ноч на суботу і раніцай, 2 лютага, будзе дажджліва, на градусніку – усё той жа нуль, а вось днём пацяплее да +2. Ападкі не спыняцца, у дадатак падымецца вецер з парывамі да 12 метраў у секунду. У нядзелю, 3 лютага, з раніцы слупкі тэрмометраў пакажуць + 3 … +5 градусаў, днём пацяплее аж да +8 градусаў, магчымы туман з бачнасцю да 300 метраў, а вось ападкі малаверагодныя.

Пачатак наступнага тыдня таксама будзе цёплым, маразы – пакуль не моцныя – вярнуцца толькі ў сераду, паведамляе сайт pogoda.by.