Велакавярню «вike cup» запусцілі гродзенцы Ягор і Аляксей. З 1 лютага яна працуе ў гандлёвым доме «Нёман». З пацяпленнем хлопцы плануюць выязджаць на вуліцы горада і на розныя фестывалі.
Кажуць, першыя велакавярні з’явіліся ў Нідэрландах. Гродзенцы падгледзелі ідэю ў Італіі.
«Я адпачываў у адным з гарадоў Італіі і ўбачыў велакавярню, якая ехала па вуліцы. Ідэя мне спадабалася, прапанаваў сябру зрабіць нешта падобнае ў Гродне», — кажа Аляксей. Гэта заняла ў гродзенцаў 1,5 месяца.
«Мы спецыяльна заказвалі мэблю, а астатняе — раму і дэталі ад ровара — рабілі самі. Праект абыйшоўся ў прыстойную суму, — распавядаюць хлопцы. — Пра франшызу пакуль не думаем, хочам самі папрацаваць. Мы — аматары кавы, гэты праект запусцілі для сябе і іншых людзей. Хочам прыходзіць на працу і атрымліваць задавальненне».
У Беларусі ўжо ёсць некалькі падобных праектаў, але не ўсе яны мабільныя. Гродзенцы ў летні перыяд плануюць выязджаць на вуліцы горада. З гэтай нагоды яны цяпер вядуць перамовы з гарвыканкамам.
«Гэта працаёмкі працэс, бо навінка для горада. Але ў нас ёсць вялікае жаданне выехаць на вуліцы Гродна і на фестывалі. У халодную пару плануем пастаянна знаходзіцца ў гандлёвым доме «Нёман», — распавялі хлопцы.
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…