Будынак грамадскага харчавання, які ўзводзяць насупраць аўтавакзала побач з «кансэнтаўскім» домам, плануюць адкрыць да Дня горада — 14 верасня. Пра гэта стала вядома на нарадзе ў старшыні аблвыканкама, піша vgr.by.
Пакуль невядома, кафэ якой сеткі будзе адкрыта ў будынку, бо пакуль няма падпісанага з кім-небудзь дагавора. Раней ішлі размовы, што тут адкрыецца трэці «Бургер Кінг» у Гродне.
Вядома, што сетка KFC таксама зацікаўлена ў адкрыцці рэстарана ў Гродне. «Бургер Кінг», з другога боку, можа страціць установу ў былым гіпермаркеце АЛМІ на праспекце Касманаўтаў. У лютым там адкрываецца гіпермаркет «Карона», які традыцыйна ў сваіх аб’ектах размяшчае ўласныя кафэ: «Піт-стоп» і «Амстэрдам».
Участак насупраць вакзала, дзе размесціцца гандлёвы цэнтр з кафэ, прадалі з аўкцыёну за 90 тысяч рублёў.
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…
Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…
Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…
Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…
Байкеры выявілі ў Пышках дрот, нацягнуты на ўзроўні шыі. Відэа яны размясцілі ў TikTok. "Вось…