Памятныя сустрэчы да дня ушанавання ахвяраў Халакосту прайшлі ў Вялікай харальнай сінагозе і храмах горада. У навучальных установах Гродна прайшлі «урокі Халакосту». Адзнака дня — 6 памятных свечак ва ўшанаванне памяці 6 000 000 мільёнаў загінулых яўрэяў.
У сінагозе 27 студзеня словы пашаны ад праваслаўных казаў святар Георгій Рой і ад каталікоў - каталіцкі святар Анджэй Лішко. Выступілі прадстаўнікі Літоўскага і Польскага консульстваў, Саюза палякаў, мецэнаты сінагогі, гісторыкі і сябры моладзевых арганізацый.
У гэты дзень у сінагозе гучала яўрэйская музыка ад групы «Барух-бэнд» з Мінска. Кранальным падарункам для гасцей імпрэзы сталі вершы ў выкананні 90-гадовых «дзяцей вайны» Фаіны Чарновай і Якава Кобрынскага.
Урокі Халакосту для модадзі ужо некалькі гадоў праводзіць Беньямін Ерузалім, заснавальнік музея яўрэяў Гродзеншчыны. Сёлета 29 студзеня такі ўрок прайшоў у коледжы мастацтваў, з удзелам Яўгена Калодзіна, кірауніка Шомэр Інтэрнэшнл, які быў арганізатарам мерапрыемстваў іакцыі WeRemember/ МыПамятаем у евангелицких царквах.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…