Чарговы выпадак выратавання жывёліны на вадзе адбыўся ў Гродне 30 студзеня. Гэтым раз выратавальнікам прыйшлося даставаць лабрадора з Гараднічанкі.
Сабака правёў у ледзяной вадзе каля гадзіны. Спачатку яму спрабавалі дапамагчы мінакі, але пасля шматлікіх спробаў вырашылі выклікаць МНС. Выратавальнікі прыехалі хутка і адразу ў вадалазных касцюмах. За некалькі хвілін яны дапамаглі лабрадору, які трымцеў ад холаду, выбрацца з вады.
Нагадаем, 29 студзеня ратавальнікі ТВВОД выратавалі сабаку, які плыў па Нёмане на крызе.
Пасля выратавальнай аперацыі супрацоўнікі МНС звязаліся са Спецаўтагаспадаркай. Пасля прыезду іх супрацоўнікаў стала вядома, што сабака знаны і часта ўцякае ад сваіх гаспадароў, нярэдка прыходзіць купацца ў гарадскі парк. Жывёлу абяцалі даставіць гаспадарам.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…