Выдаткі на абыходжанне з адпрацаваным ядзерным палівам Беларускай АЭС ацэньваюцца ў $ 2,5−3,5 млрд. Такія дадзеныя прыводзяцца ў адказах па экалагічнаму дакладу па стратэгічнай экалагічнай ацэнцы праекта Стратэгіі абыходжання з АЯП БелАЭС, паведамляе БЕЛТА.
— Арыенціровачныя агульныя затраты па разгледжаных у экалагічным дакладзе варыянтам пры існуючых тэхналогіях з улікам сусветнай практыкі ацэньваюцца ад $ 2,5 млрд да $ 3,5 млрд за ўвесь перыяд эксплуатацыі АЭС (да 100 гадоў)", — гаворыцца ў паведамленні.
Як паведамлялася, згодна з дакладам, разглядаюцца тры варыянты абыходжання з АЯП Беларускай АЭС. Два варыянты з адпраўленнем апрамененых цеплавыдзяляльных зборак на перапрацоўку ў Расію (з улікам працяглага захоўвання АЯП ў РФ або Беларусі з наступным вяртаннем і пахаваннем высокаактаўных адходаў у Беларусі) і адзін з захоўваннем ў Беларусі без адпраўкі ў РФ.
Першыя 48 адпрацаваўшых цеплавыдзяляльных зборак будуць выгружаны з рэактара арыентыровачна праз 1 год і 4 месяцы пасля пачатку фізічнага пуску з улікам працягласці этапаў уводу ў эксплуатацыю энергаблока № 1 БелАЭС. За 60 гадоў эксплуатацыі Беларускай АЭС прагназуецца напрацоўка парадку 5300 адпрацаваўшых цеплавыдзяляльных зборак агульнай масай арыентыровачна 2500 т цяжкага металу (сумарна з 2-х энергаблокаў).
У адказах на адно з пытанняў датычна збудавання сховішчы адпрацаванага паліва ў Беларусі паведамляецца, што працы па выбары пляцоўкі не праводзіліся. Яны павінны будуць рэалізаваны ў адпаведнасці са Стратэгіяй абыходжання з АЯП.
Беларуская АЭС з двума рэактарамі ВВЭР-1200 сумарнай магутнасцю 2400 МВт будуецца па расійскім праекце паблізу Астраўца (Гродзенская вобласць). Першы энергаблок плануецца ўвесці ў эксплуатацыю у 2019 годзе, другі - у 2020 годзе.
Малюнак гродзенскага каралеўскага палаца, які быццам бы стварыў невядомы аўтар у XVIII стагоддзі, набыў вялікую…
У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…