Дзевяць кампаній ўдзельнічаюць у конкурсе па выбары генеральнага падрадчыка для рэалізацыі праекта па будаўніцтве новага азотнага комплексу пад ключ у ААТ «Гродна Азот», паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт прадпрыемства.
Сярод удзельнікаў конкурсу — кампаніі з Кітая, Швейцарыі, Італіі, Рэспублікі Карэя, Францыі і Японіі. Прадстаўнікам буйных замежных кампаній, якія адгукнуліся на прапанову аб удзеле ў конкурсе 29 студзеня была перададзена конкурсная дакументацыя. Для патэнцыйных падрадчыкаў гэта афіцыйны старт для падрыхтоўкі тэхніка-камерцыйнай прапановы па будаўніцтве аб’екта.
Прадставіць свае камерцыйныя прапановы удзельнікам конкурсу трэба да 29 мая 2019 года, пасля чаго работы будуць ацэненыя па спецыяльнай методыцы. Далей будзе вызначаны пераможца і заключаны кантракт.
Як паведамлялася раней, новы комплекс абыдзецца больш чым у $ 1 млрд. Яго ўвод у эксплуатацыю дазволіць павялічыць вытворчасць азотных угнаенняў больш чым у 1,5 разы. Сабекошт угнаенняў на новым комплексе будзе на 15% ніжэйшы, чым на дзеючым.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…