Гульня стала вынікам супрацы медыя Hrodna.life і веб-студыі Іквадарт. Суправаджаць удзельнікаў на ўсіх этапах гульні будзе Алень Лявон, нашчадак аленя Святога Губерта. 29 студзеня каманда праекта прадставіла відэа, дзе можна пабачыць, як працуе гульня.
Нашчадак аленя Святога Губерта знайшоўся ў Гродне
Гульня будзе мець знаёмую многім механіку «лінія». Трэба будзе сабраць аднолькавыя віды смецця для «ўтылізацыі». Праходзіць гульню можна будзе ў некалькі этапаў, з павышэннем складанасці заданняў.
Супрацоўнікі студыі кажуць, што за час стварэння гульні высветлілі для сябе некаторыя нечаканыя факты пра смецце.
Андрэй Гаўрылаў быў здзіўлены, што не ўсе віды пластыку падлягаюць перапрацоўцы. «Напрыклад, не перапрацоўваюцца баначкі з-пад смятаны ці ёгуртаў»
«Для мяне было адкрыццём, што ў змяшаныя адходы можна выкідаць ўсё — і абутак і недаедкі, — кажа Ліана Клімовіч.
«Даведаўся, што ў некаторых Еўрапейскіх гарадах смеццеперапрацоўка такая, што ўласных адходаў не хапае. Яны закупаюць смецце у суседзяў. Навучыліся дабываць з адходаў не толькі другасную сыравіну, але і энергію», — распавёў Глеб Койпіш.
У гульні можна будзе прымяніць свае веды па раздзельнаму збору адходаў а таксама ацаніць уласную эфектыўнасць. Алень Лявон падкажа, як раздзельны збор дапамагае захаваць навакольнае асяроддзе.
Рэліз гульні адбудзецца цягам бліжэйшага тыдня.
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…