Навіны

«Я была ў шоку ад напісанага». Пасажырка таксі распавядае, як іх «падрэзалі» і як яна апынулася ў бальніцы

ДТЗ адбылося 26 студзеня, каля 12 гадзін дня на вуліцы Рэпіна ў Гродне. На скрыжаванні не раз’ехаліся Hyundai і Audi. У момант аварыі ў Hyundai, якая аказвала паслугі таксі, знаходзілася пасажырка. Яе з рознымі траўмамі даставілі ў бальніцу.

Пасажырка Юлія звярнулася ў рэдакцыю Hrodna.life, каб расказаць сваё бачанне ДТЗ.

«Я была ў шоку ад таго, што пісалі ў СМІ і як гэта ўсё каментавалі. Першапачатковая версія была, што кіроўца таксі падрэзаў Audi. Толькі гэта не мы падразалі, гэта ён пайшоў на абгон на павароце, а таксі завяршала манеўр і ўжо ўязджала ў двор», — распавядае Юлія.

Сама выклікала хуткую дапамогу

Ударам машыну таксі разгарнула і адкінула на абочыну. У выніку ў пасажыркі страсенне сярэдняй ступені і расцяжэнне цягліц шыі, таксама розныя ўдары. Дзяўчына трэці дзень ляжыць у шпіталі.

«На невялікай хуткасці мы ехалі за трактарам па вуліцы Данілава і паварочвалі на Рэпіна. На завяршэнні манеўру я паварочваю галаву і бачу, як машына нясецца на ўсіх парах на нас і адначасова сігналіць. Быў удар у пасажырскія дзверы, там дзе я сядзела. У выніку я ўдарылася моцна галавой. Ад удару дзверы заклінавала і нам прыйшлося выпаўзаць праз іншыя. Кіроўца Audi неаднаразова мяне абражаў і мне яшчэ прыйшлося выклікаць самой сабе хуткую дапамогу».

«У гродзенцаў прадузятае стаўленне да кіроўцаў таксі»

Юліі не падабаецца, што пакуль яна ляжыць у шпіталі, у СМІ гуляе розная неправераная інфармацыя. Дзяўчына ўпэўненая, што кіроўца Audi прадаставіў супрацоўнікам ДАІ рэгістратар без флэшкі.

«На наступны дзень пасля ДТЗ на сайце ДАІ Гродна з’явілася інфармацыя, якую пасля памянялі. Было напісана, што вінаваты кіроўца таксі. І пасля гэтага пасыпаліся каментары ў інтэрнэце. У гродзенцаў прадузятае стаўленне да кіроўцаў таксі, хоць у маім выпадку вінаваты кіроўца іншай машыны», — дадала дзяўчына.

Вядома, што вінаваты яшчэ не вызначаны, справа разглядаецца ў ДАІ.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Google абнавіў спадарожнікавыя здымкі Гродна. Ацэніце маштабы гарадскіх будоўляў

Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…

22 лістапада 2024

«Штосьці з фільмаў жахаў». Топ-3 месцаў у Гродне, якія гараджане абыходзяць за вярсту

Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…

22 лістапада 2024

У Гродне з’явіцца больш пляцовак для выгулу сабак

Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…

22 лістапада 2024

Гродзенскага актывіста Ежы Грыгенчу завочна асудзілі на 6 гадоў калоніі

Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…

21 лістапада 2024

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з’явіўся ў майцы «Команда Путина»

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…

21 лістапада 2024

У Гродне з’явіўся першы 3D-экран — яго размясцілі на фасадзе Triniti

Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…

21 лістапада 2024