Пачалася рэканструкцыя закінутага будынка па адрасе Урыцкага, 5, што знаходзіцца каля абласнога Упраўлення КДБ. Плануецца, што ад старой пабудовы застанецца толькі частка фасада. У будучыні там будзе медыцынскі цэнтр.
Інвестар набыў будынак восенню 2016 года ўсяго за чатыры базавыя велічыні. Рэканструцыя пройдзе цягам 2019 года.
Дом на Урыцкага, 5, быў пабудаваны ў 1890 годзе. Будынак — прыклад электыкi ў ансамблi. Мае глыбокiя скляпенiстыя падвалы. У пачатку ХХ стагоддзя належаў гараджаніну па прозвішчы Сiдранскi. Пасля Другой сусветнай вайны ў доме знаходзіўся Ваенны трыбунал НКУС, а затым «Ваенгандаль». Пасля засяліліся людзі і жылі ды пачатку 2000-х гадоў, пакуль іх не выселілі. З тых часоў будынак пустуе. У 2006−2007 гг. ён знаходзiўcя пад пагрозай разбурэння, у сувязi з гэтым каля будынка дзяжурыла моладзь, якая хацела перашкодзiць знiшчэнню гiстарычнай каштоўнасцi.
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…