81-гадовую пінчанку судзілі за незаконны продаж пакетаў па 1 рублі

81-гадовую жыхарку Пінска судзілі за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць.Жанчына нелегальна прадавала на мясцовым рынку поліэтыленавыя пакеты.

Адным з яе пакупнікоў стаўся працаўнік інспекцыі МПЗ па Пінску, які падчас кантрольнага закупу набыў у яе пакет за 1 рубель. Суд прызнаў віну пенсіянеркі ў незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці.

Аднак прыняўшы да ўвагі нязначнасць шкоды, прычыненай дзяржаве, улічваючы асобу абвінавачанай (век, і тое, што пенсіянерка жыве адна) і тое, што адміністрацыйная адказнасць павінна быць справядлівай і гуманнай, справу паводле часткі 1−1 артыкула 12.7 КААП спынілі. 81-гадовую кабету караць не сталі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць вядомы начны клуб — з абсталяваннем, штатам і базай кліентаў

У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць падвал з дызайнерскім рамонтам

Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць маёмасць фірмы «Новое зрение». Клініку пазбавілі ліцэнзіі - яна сышла з Беларусі

У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…

15 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся «партал у 90-я» — чарачная DEHDИ. Уладальнікі адсылаюць да рускіх фільмаў

Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…

15 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся «пакой лютасці» — там легальна можна знішчаць рэчы і тэхніку

У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…

15 красавіка 2025