Горад

Ад вытворчасці і лагістыкі да культуры і турызму. Як Гродзенская вобласць будзе супрацоўнічаць з Польшчай

У Гродзенскай вобласці ёсць перспектывы для развіцця ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з польскімі рэгіёнамі ў розных сферах: ад вытворчасці і лагістыкі да культуры і турызму. Упэўненасць у гэтым выказаў старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў на сустрэчы з паслом Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Польшча другі пасля Расіі партнёр Гродзенскай вобласці па аб’ёму экспарту і тавараабароту, і ў гэтым кірунку адзначаецца станоўчая дынаміка.

— У мінулым годзе тавараабарот узрос на 10%, экспарт тавараў з рэгіёну ў Польшчу павялічыўся на чвэрць. І сёння мы бачым, што патэнцыял далёка не вычарпаны. Важна ствараць умовы для далейшага развіцця супрацоўніцтва, — падкрэсліў Уладзімір Краўцоў.

У прыватнасці, вялікая ўвага надаецца стварэнню транспартнай інфраструктуры. Рэканструюецца пункт пропуску «Брузгі» на беларуска-польскай мяжы, ствараецца прымежны лагістычны цэнтр побач з пунктам пропуску «Бераставіца».

Адразу некалькі інвестпраектаў рэалізуюцца ў сферы чыгуначнай лагістыкі. Прапрацоўваюцца пытанні развіцця пасажырскіх перавозак, перш за ўсё чыгуначным і авіяцыйным транспартам.

Бакі абмеркавалі таксама стварэнне новага міжнароднага аўтамабільнага пункта пропуску на беларуска-польскай мяжы. Магчыма, ён з’явіцца ў раёне населеных пунктаў Сафіева і Ліпчаны, у выніку Гродна і Аўгустаў звяжа прамая дарога.

— Гродзенскі рэгіён усё больш адкрываецца для палякаў. Спрыяе гэтаму і бязвізавы рэжым. Аднак едуць сюды не толькі турысты, але і бізнесмены, узровень даверу расце, а значыць, усё больш будзе і сумесных праектаў на розных узроўнях, — адзначыў Артур Міхальскі.

Ён, дарэчы, прыехаў у Гродна з канкрэтнай прапановай. У гэтым годзе адзначаецца 80-гадовы юбілей Чэслава Немэна — вядомага польскага спевака, аранжыроўшчыка і кампазітара. Музыкант нарадзіўся ў вёсцы Старыя Васілішкі ў Шчучынскім раёне. Польскі бок зацікаўлены ў рэканструкцыі дома-музея Чэслава Немэна на яго радзіме. Ініцыятыву падтрымалі і ў Гродзенскай вобласці. Тэмай для абмеркавання абраная і ўстаноўка помніка музыканту ў Гродна ці Старых Васілішках. Гэта, на думку пасла, зможа дадаткова прыцягнуць у рэгіён турыстаў.

Прапрацоўваецца і стварэнне турыстычных маршрутаў, прысвечаных творчасці пісьменніцы Элізы Ажэшкі. Акрамя таго, бакі плануюць працягнуць рэалізацыю праектаў па ўладкаванні веласіпеднай інфраструктуры ў раёне Аўгустоўскага канала і ўключэнню веласіпедных маршрутаў беларускай часткі ў міжнародную веласетку. На сустрэчы былі паднятыя ў тым ліку пытанні супрацоўніцтва ў сферы адукацыі і культуры.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне робяць сувенірную карту для турыстаў. Толькі на рускай мове

"Гродна. Турыстычная карта для гасцей горада" выйдзе накладам 6000 штук. Усе асобнікі будуць толькі на…

23 лістапада 2024

Паміж могілкамі і «Гродна Азот» пабудуюць гандлёва-выставачны цэнтр

На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…

22 лістапада 2024

Google абнавіў спадарожнікавыя здымкі Гродна. Ацэніце маштабы гарадскіх будоўляў

Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…

22 лістапада 2024

«Штосьці з фільмаў жахаў». Топ-3 месцаў у Гродне, якія гараджане абыходзяць за вярсту

Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…

22 лістапада 2024

Нерухомасць тыдня: насупраць Triniti прадаюць кватэру ў мінімалістычным стылі з элементамі скандынаўскага дызайну

Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…

22 лістапада 2024

У Гродне з’явіцца больш пляцовак для выгулу сабак

Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…

22 лістапада 2024