Яўген Каралёк выйграў велагонку скрэтч на этапе Кубка свету ў Ганконгу. Пасля фінішу гродзенец святкаваў перамогу і пракаціўся па трэку з беларускім сцягам. Аднак радавацца было рана, піша «Вячэрні Гродна».
Па правілах суддзі апавяшчаюць спартсменаў ўдарамі ў звон аб тым, што ім трэба будзе апошні круг і набліжаецца фініш. Але ў гэты раз яны памыліліся і зрабілі гэта на адзін круг раней. Атрымалася, што Яўген Каралёк фінішаваў, а гонка яшчэ ішла. Затым суддзі зразумелі сваю памылку, дадалі круг і вызначылі іншых пераможцаў: кітайца, амерыканца і француза. У выніку гродзенец апынуўся на 4-м месцы.
Арганізатары не адрэагавалі на сітуацыю, няма навін і рэакцыі на сайце міжнароднай федэрацыі веласпорту.
Сам Яўген Каралёк годна паводзіць сябе ў сітуацыі, якая склалася. Ён запісаў відэа ў Інстаграм, дзе пракаментаваў скандал.
— Для нашай краіны склалася нядобрая сітуацыя, забралі перамогу, далі чацвёртае месца, хоць усе спартсмены фінішавалі на круг раней. Гэта была памылка суддзяў. Ёсць відэа доказы, але здарылася так, як здарылася, — сказаў Яўген.
www.instagram.com/p/BtGkC1FgRkM
Яўген Каралёк з’яўляецца чэмпіёнам свету і Еўропы. Яго прызналі лепшым спартсменам вобласці 2018 года.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…