Стэлу, пабудаваную да 850-годдзя Гродна ў Каложскім парку абновяць, калі праект пройдзе ўзгадненне. Праект прайшоў першы этап адабрэння.
На чарзе — другі этап ўзгаднення. Рэканструкцыя можа прайсці па праграме трансгранічнага супрацоўніцтва Беларусі з краінамі Еўрасаюза, распавёў мэр Гродна Мечыслаў Гой. Па праекце плануюць ўпрыгожыць падыходы да скульптурнай кампазіцыі, а таксама дадаць аркады — некалькі аднолькавых арак, якія абапіраюцца на калоны або квадратныя слупы.
Помнік-стэла быў усталяваны ў 1978 годзе ў гонар 850-годдзя Гродна. Ён уяўляе сабой дзве вежы вышынёй 31 метр, якія наверсе аб’яднаны вітражом з каляровага шкла з выявай лічбы «850». У аснавенні ўсталяваныя дзве скульптуры вышынёй 6 метраў. Першапачаткова яны былі абабітыя меддзю, але ў 1990-х гадах метал быў скрадзены, а скульптуры заменены на бетонныя. Да абеліска вядзе шырокая алея, якая пачынаецца вялікім каменем, на якім выбітыя словы пра 850-годдзе горада.
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…