У мінулую пятніцу, 25 студзеня, каля Гродна перавярнуўся мікрааўтобус з людзьмі. Вядома, што пасажырскі ГАЗ накіроўваўся ў горад з боку базы адпачынку «Прывал». У скрыжавання ля АЗС мікрааўтобус занесла ў правы кювет і ГАЗ лёг на бок. Чытач АўтаГродна Ілля праязджаў міма літаральна праз некалькі хвілін пасля перавароту. Ён паспяшаўся на дапамогу людзям, а рэгістратар з аўтамабіля засняў наступствы.
— Калі я выйшаў з машыны, асфальт быў настолькі слізкім, што я ледзь не ўпаў, — казаў Ілля.
На заснежанай абочыне заўважны сляды ад шын мікрааўтобуса. Не выключана, што перад ім хтосьці затармазіў, а кіроўца ГАЗа пазбягаў ДТЗ.
Побач з мікрааўтобусам спыніліся іншыя легкавушкі і яшчэ адзін аўтобус. Усе відавочцы пабеглі на дапамогу.
— На шчасце, падчас перавароту ніхто не пацярпеў. Усе пасажыры дастаткова добра сябе адчувалі, хоць я і прапаноўваў выклікаць «Хуткую дапамогу», але ніхто не пагадзіўся. Пасажыры хутка расселіся па машынах, якія спыніліся ўздоўж абочыны, і ўсе раз’ехаліся. Магчыма, усе гэтыя людзі былі знаёмыя паміж сабой, — дадаў Ілля.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…