Сёння цяжка ўявіць, каб у цэнтры Гродна праходзілі масавыя рок-канцэрты, а яшчэ 20 гадоў таму яны былі папулярныя. Гродзенец Раман Ганчароў выклаў у сетку відэа рок-канцэрту з 1990-х, які праходзіў у старым клубе “Клетка”.

“Я быў удзельнікам у складзе групы “Ликантропия “, наш выступ цалкам зняты на відэа. Той канцэрт праходзіў у старой “Клетцы” каля адкрытай канцэртнай пляцоўкі. Яго арганізоўвалі браты Халодныя і быццам бы Гена “Сапог”. Неўзабаве “Клетка” пераехала ў летні кінатэатр”, – распавёў Раман Ганчароў.

 

Неўзабаве Hrodna.life раскажа пра рок-рух у Гродне. Калі ў вас ёсць цікавыя гісторыі, фота ці відэа, пішыце нам на адрас [email protected].

Hrodna.life reprint of materials is possible only with the written permission of the publisher. Contact [email protected]