Сёння цяжка ўявіць, каб у цэнтры Гродна праходзілі масавыя рок-канцэрты, а яшчэ 20 гадоў таму яны былі папулярныя. Гродзенец Раман Ганчароў выклаў у сетку відэа рок-канцэрту з 1990-х, які праходзіў у старым клубе «Клетка».
«Я быў удзельнікам у складзе групы «Ликантропия «, наш выступ цалкам зняты на відэа. Той канцэрт праходзіў у старой «Клетцы» каля адкрытай канцэртнай пляцоўкі. Яго арганізоўвалі браты Халодныя і быццам бы Гена «Сапог». Неўзабаве «Клетка» пераехала ў летні кінатэатр», — распавёў Раман Ганчароў.
Неўзабаве Hrodna.life раскажа пра рок-рух у Гродне. Калі ў вас ёсць цікавыя гісторыі, фота ці відэа, пішыце нам на адрас [email protected].