Міністр транспарту і камунікацый назваў тэрміны заканчэння рэканструкцыі трасы Мінск – Гродна. Здадуць аб’ект да 1 траўня. Раней называліся толькі арыенціровачныя тэрміны. У планах – капітальны рамонт наступнага маштабнага адрэзка: магістраль М10 – мяжа Расіі – Кобрын, распавёў міністр у эфіры “Беларусь 1”.
У пачатку 2018 года ўлады абяцалі ўвесці трасу М6 да 7 лістапада 2018, але да таго часу ўдалося скончыць толькі адзін з адрэзкаў.
Пасля заканчэння рэканструкцыі, дазволеная хуткасць на ўсёй трасе павялічыцца да 100 км/г. Магчыма, у далейшым яе павялічаць і да 120 км/г – як ужо ёсць на ўчастку ў Мінскай вобласці.


